Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Белорусские вечёрки

ШАНУЕМ СПАДЧЫНУ СВАЮ…

       «Усе новае – гэта даўно забытае старое» - прымаўка, якую можна аднесцi да выкарыстання беларускiх народных святаў. Менавiта зараз, ва ўмовах духоўнага крызiсу, падзення нораваў, пачынае ўзрастаць цiкавасць да народных традыцый. Дашкольны ўзрост  з яўляецца найбольш спрыяльным перыядам далучэння дзяцей да беларускай народнай культуры. Цэлы тыдзень выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыi «Яслi-сад аграгарадка Раманавiчы» Магiлёўскага раёна рыхтавалiся да правядзення народнага свята «Вячоркi». Такiя святы ўжо даўно сталi традыцыяй, але iў гэты раз папрацаваць прыйшлося немала. Дзецi разам з выхавацелямiнаведвалi «Беларускую хатку», дзе пазнаемiлiся з творчасцю беларускiх майстроў, вучылi прыказкii прымаўкi, вершы на роднай мове, спявалi песнii слухалi творы беларускiх кампазiтараў, рыхтавалi атрыбуты да надыходзячага свята. У гэты дзень хвалявання дзяцей нельга было не заўважыць, тым больш, што на свята яны запрасiлiвыхаванцаў малодшых груп. Iвось прыгожа прыбраныя у беларускiя касцюмы дзецii выхавацелi пачалi ладзiць вячоркi. Ад беларускiх песень i танцаў было светла на душы, а гульнi стваралi вяселы настрой. Гасцiнныя Гаспадар (выхавацель Палешчук Алена Уладзiмiраўна) i Гаспадыня (выхавацель Наваселава Анастасiя Уладзiмiраўна) былi вельмi рады гасцям i частавалiiх традыцыйнымi беларускiмў стравамi. Не змаглiўсядзець на месцы i госцiсвята, iўсе разам пачалiзадорна выканаць беларускую народную польку. Словы падзякi ад дзяцей пачула i музыкальны кiраўнiк Емельянава Марына Леанiдаўна, якая арганiзавала для iх «Вячоркi». Калi свята закончылася, нiхто не спяшаўся разыходзiцца. Хацелася i далей слухаць меладычную беларускую мову, размаўляць на ей i адчуваць любоў да сваей Радзiмы, каб з гордасцю сказаць «Я- БЕЛАРУС !».

Разделы сайта