Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Экскурсия в музей

Калі і з чаго трэба пачынаць патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення? Педагогі ДУА «Яслі-сад аграгарадка Раманавічы» праводзяць гэтую працу з дашкольнага ўзросту. Дзеці вельмі рана пачынаюць праяўляць цікавасць да гісторыі сваёй краіны, з задавальненнем знаёмяцца з выдатнымі мясцінамі і вядомымі людзьмі свайго роднага краю. Выхавацелямі дашкольнай адукацыі праводзяцца тэматычныя заняткі «Мая малая Радзіма - Раманавічы».А асабліва займальным для выхаванцаў быў удзел у выставе малюнкаў у кожнай узроставай групе на тэму «Мой каханы куточак Зямлi». Бацькі не засталіся ў баку і прынялі актыўны ўдзел у фотавыставе «Мой родны кут, як ты мне мілы». Бо прыгажосць роднага краю побач, трэба толькі яе ўбачыць.У рамках абласнога праекта "Мая Зямля- Прыдняпроўе» для выхаванцаў старэйшай групы ДУА «Яслі-сад аграгарадка Раманавічы» арганізавана экскурсія ў школьны краязнаўчы музей ДУА «Романовичской сярэдняй школы Магілёўскага раёна». Экскурсію правяла для рабят навучэнка 11 класа, член ГА «БРСМ» Марчанка Алена. Дзеці з задавальненнем слухалі аповяд экскурсавода, з цікаўнасцю разглядалі экспанаты. Асабліва ім спадабалася зала прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне.У гэтай зале былі прадстаўлены фотапартрэты ветэранаў вайны, спісы узнагароджаных ордэнамі і медалямі. У вітрынах-ўзнагароды і ўзнагародныя пасведчання, падзячныя лісты, франтавая перапіска, асабістыя рэчы ўдзельнікаў вайны, макеты збруі.Хлопчыкі і дзяўчынкі былі ў захапленні ад наведвання музея і падзякавалі экскурсавода за займальны аповяд. Засталося шмат уражанняў ад убачаных экспанатаў. Каб выхаваць патрыёта трэба зусім няшмат. Проста навучыцца любіць свой край і людзей, з якімі ты жывеш.  

Багамаз А.А.выхавальнік дашкольнай адукацыіДУА "Яслі-сад аграгарадка Раманавічы»

 

Разделы сайта